17 февраля 2016 г.

Финал "Фестиваля одного стихотворения-2015"

     Всем добрый день. 

     Поделюсь впечатлениями от посещения очередного фэста, посвященного поэзии на 

новогодне-рождественскую тематику. В этом году я сама ничего на конкурс не 

сочинила - наверное, не нашлось времени открыть музе окошко:))) Но мероприятие 

стараюсь не пропускать - уж очень дружественная атмосфера, добрые стихи и люди 

концентрируются в нужном месте в нужное время:))) А в этом году в тем более 

пришла поболеть за свою подругу, прошедшую в финал. 

     Самое новое, что было в этом году - это место проведения - галерея TUT.BY - 

просторное, уютное, комфортное, по-новогоднему украшенное. Учитывая растущую 

популярность конкурса с каждым годом, важно чтобы каждый нашел себе местечко 

для наслаждения поэзией, песнями и шутками.

     Самое современное - это, конечно, технологии. Т.к. в конкурсе принимают участие 

не только белорусы, да и не у всех получается приехать на финал из других городов, 

была возможность записать свое произведение на видео и прислать организаторам. 

Т.е. чьи-то стихи зачитывали члены жюри, а некоторые смогли создать "эффект 

собственного присутствия". 



   Организатор, папа "Фестиваля одного стихотворения" на протяжении всех лет - 

Георгий Бартош - всегда создает домашнюю атмосферу. Даже если не все знакомы 

лично, Георгию удается поддерживать дух семейного праздника

   Стихи конкурсантов, состав жюри  - эту информацию я взяла со странички Георгия 

в Фэйсбуке. Мне кажется, одними фотографиями не передашь все происходящее:)))



       Вторым ведущим в этом году был Михаил Барановский.  






     Михаил также  исполнил замечательные песни, в том числе и знакомую и 

любимую многими "Калi я быў маленькі".



Жюри конкурса:

     - Андрей Хаданович, поэт, переводчик, председатель Белорусского ПЕН-центра



          - Виктор Жибульпоэт, литературовед, участник творческого движения "Бум-
Бам-Літ"



     - Виктор Шнип, главный редактор издательства «Художественная литература». 

Лауреат премии им. Владимира Маяковского



     - Людмила Рублевская, поэт, писатель, литературный обозреватель газеты 

«Советская Белоруссия»



     - Наталля Капа, поэт, зав. отделом поэзии журнала «Неман»



     - Ольга Базылева-Климко, поэт, победитель Фэста в 2007 и 2008 гг.


     - Ольга Гронская, поэт, переводчик, доцент кафедры зарубежной литературы 

филфака БГУ, победитель Фэста в 2011 и 2012 гг.


     - Сергей Сыс, общественный деятель, поэт, публицист, победитель Фэста в 2009 г



Дмитрий Строцев, поэт, издатель



Юрий Завадский, поэт, издатель (Украина)

     Члены жюри также зачитывали свои произведения  - и на зимнюю тему, и просто 

стихи, которыми хотелось поделиться...




Победители:


СТАСЬ КАРПАЎ


Злы. Злы і насцярожаны ў шэсць з паловай
Чалавек выйшаў з канцылярыі важных спраў.
Там ён пакінуў 9 гадзін жыцця, тысяч шэсцдзесят у сталовай,
Але меў пачуццё, быццам бы нешта скраў.
На прахадной чалавек правярае пошту,
І вось ізноў паліто над паркетнай дошкай плыве.
У скураной папцы з бляхай копіі таго, што
Акуратна раскладзена ў яго галаве.
Нарэшце, выходзіць за дзверы. А там Снежань. Завеі
Даносяць пах хлеба нават сюды.
Ён ідзе проста, пасля правей і
Уніз у бок Раманаўскай Слабады.
Вежа канцылярыі ўжо не відна. Вы
І цяпер адчуваеце тое, што тады ён:
Як у вежы нерухома сядзіць нехта замест Цанавы
І глядзіць з-пад густога брыва на стадыён.
Карацей -- ідзе, праходзіць непадалёк ад астрога.
Вецер рэжа скуру і чалавек у пальчатку хавае руку.
Амаль не расплюшчваючы вачэй, пераходзіць дарогу
З удзячнасцю думаючы пра трубы, што пад асфальт схавалі раку.
Пераход нарэшце падышоў да экватара.
Гарадскі вал іранічна без прыкмет нічыіх.
Усе людзі там, іх рубеж каля кінатэатра
І чалавек нярвуецца, марудна абмінаючы іх.
Наогул, сачыць за прадстаўніком канцэлярый
Небяспечна і расцэньваецца як учынак дастаткова цяжкі.
Ён спусціўся ў метро і адразу працер акуляры
Краем шаліка - падарунка старэйшай дачкі.
Ён не ездзіць з Купалаўскай і не ходзіць дварамі.
Парадыгма -- вынік высновы, падмацаванай дзвюма.
Першая: Тыя, каго на працу прыносяць у чорнай раме
Ні пра што не шкадуюць і , відавочна, дарма.
Другая.
Людзі жывуць дамамі, справы на іх –- тамамі --
Выціскаючы першых з памяшканняў, выклікаюць нямы дакор,
А пасля знікаюць разам з першымі і старой маме
Застаецца распіска за права атрымаць каленкор.
Так што вынік вядомы са справы вядомай,
А чалавек падумаў, што хацеў бы, каб пры ягоным жыцці
Яму не прыйшлося а палове сёмай
У такое надвор'е, напрыклад, да маладзежнай ісці.
Гэта было адступленне. Вяртаемся да пратаколу.
Жменя жэтонаў у кішэні, купленая пра запас,
Была старой звычкай і фармальна нагадвала школу
Калі грошы на абед ён збіраў па дарозе ў клас.
Але канцылярыя не капае глыбей пубертату
І ва ўспамінах вучыць не выходзіць за межы анкет,
Асобна пазначаючы маму і тату.
Чалавек праходзіць праз турнікет.
Голас дыктара, запісаны нібы для праформы
(Для тых, хто і так у метро спускаецца нібы ў забой),
З просьбай не скаплівацца каля краю платформы
Нібы з загадам смеццю не забіваць вадастокі сабой,
Канцылярыя вучыць успрымаць неэмацыйна праз прызму гештальту:
Народ -- не сукупнасць індывідаў. З пэўных бакоў
І пры накладанні матрыц сацыялагічнага кшталту
Жыцце, як і казаў Энгельс, -- спосаб існавання бялкоў.
А людзі, канешне, скапліваюцца і набіваюцца ў вагоны як шпроты.
Задыхаючыся і падаючы пад чужою вагой
Чалавек сутаргава ўцягвае паветра ротам
Спрабуючы распрастацца і паварушыць здранцвелай нагой.
Дзверы зачыняюцца. Цягнік імкне да пачатку
Каб укусіць свой хвост. І вось знікае вагон,
Дзе рука, апранутая ў скураную пальчатку,
Цягнецца, цягнецца да парэнчаў. "Родны кут" ляціць наўздагон.

РОКСОЛАНА ЖАРКОВА (Украина)
РІЗДВО
Не шовк, а духмяне сіно.
Не палати, а ясла малі.
Так урочисто-незмінно
Бог явився на нашій землі.
Він – собі режисер. Міг обрати
Будь-яку сцену, світло і грим.
І вибрав – заплакана Мати,
Схилена в щасті над Ним.
Міг змінити сюжет і реквізит,
Спецефектів додати в картину.
Та майже-нечутним був цей візит:
Мати голубить Дитину.
Міг зібрати бомонд. Великий екран,
Бігборди, флаєри, спами.
А Він, у чеканні розп’яття і ран,
Горнувся до серденька Мами.
Серед пітьми, холоду й зим
Міг змінити всі ролі й паролі.
Та рука Сценариста вічна над Ним,
Всі дії розписані в Долі.
Лиш ангельські хори у сяйві свіч.
А де ж папараці й реклама?!
Народження Бога – непіарна то річ.
Тільки небо. І зорі. І Мама.
Призеры:
ТАНЯ СКАРЫНКИНА 

В ПАРКЕ НЕ ГОРЯТ ОЛЕНИ
В парке
не горят
олени
крылся крылся
и открылся
новый магазин
у продавщицы тени
под глазами залегли
как у замужней синяки
наверно
будет
снег.
УЛАДЗЬ ЛЯНКЕВІЧ

толькі прывык да восені
прызвычаіўся
пахмурасць, вільготнасць павышаная
нават лёгкая самота ў позірку
у гэтую пару прабачаецца
цэлы месяц легальнага пафасу
можна ўсё:
размаўляць ціха, перамінаючыся
быццам у пошуку лепшага ракурсу
падрывацца раптам, сыходзіць
пад нос "бывай" прамямліўшы
а можна наогул без развітання
параней прачынацца, глядзець на туман
і, падняўшы каўнер паліто, знікаць у тумане
ідэальна
утопія
увосень нічога з цябе не ўзяць, як з п'янага
хоць ты пішы вершы
гуляй па ўзбярэжжы
пешшу
ад цэнтру да спальнага
дом, дзяды і дым ад лісця спаленага
ды знянацку наступная дзея
аднекуль экс-махіна
апускаецца
са сваім напускным пазітывам
на плечы, пад колы, на вуліцы й дахі
з усмешкай траха дураватай
снежкамі, ліпкімі як вата
спрэчкамі напярэдадні свята
сёлета, дзеці (то бок сёзіму)
я замест выхавацелькі
слёзна вы
прасіліся рабіць аплікацыю
ладна так і быць
магчыма, адхілімся ад праграмы
абрыдла
выб'емся з рытму
завіце мяне капітанам
хапайце нажнічкі-істэрычкі
прадставім звыклых персанажаў
у свежых амплуа
у якасці снегу на клей
крышым пенапласт
алені – лажа
бярэм зуброў рэжам
ды лепім калядныя калажы
пенапластавы снег
рыпіць на зубах
святы Мікалай
скача на зубрах
АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ 

Палкоўніку ніхто не піша? – Ніхто.
А падпалкоўніку? – І яму гэтаксама.
Затое маёру -- як выйгрыш у лато --
піша мама,
ды лісты не даходзяць у зону ато.
Капітан піша сам, бо не ведае, што лісты
на мяжы гэтай зоны пераўтвараюцца ў попел.
Цяпер пра гэта ведаеш толькі ты,
таму будзь асцярожным у натоўпе
і ў тралейбусе паўпустым --
асабліва ў гэтую калядную ноч,
калі зорка на небе і свет ліхтароў пад небам.
Ты выйшаў, дзе трэба, і павольна да свята крочыш,
нясеш у сваёй сумцы хлеб і віно да хлеба
і не бачыш, што за табою сочыць
лейтэнант. Для яго гэта ёсць толькі першым крокам
да іншых зорак -- на пагонах, -- да іншых масштабаў,
у яго тыповая знешнасць і добры зрок, і
загад ад мясцовага негенштабу,
і ён набліжаецца патроху
(а за ім і табой назіраюць утрох) -- і
пакуль ты глядзіш і бачыш святло ў сваім вакне,
пакуль думаеш пра мэйл як сродак парушыць мяжу між жыццём і смерцю,
раптам усё пераварочваецца, каб, нібыта ў сне,
ты ізноў убачыў зорку -- перш, чым упасці й памерці
і апынуцца там, дзе, як і раней
палкоўнік чакае ліста, і падполкоўнік таксама
і маёр с капітанам, -- і дзе падрыхтаванае месца
для цебе. І для таго лейтэнанта, які капітанам
не стане, бо раней атрымае кулю ў сэрца
імем ойца і сына і духа свянтэга. Амэн.
26.12.2015
РАМАН АБРАМЧУК. 

Читал не только стихи, но и напевал задорные песни:)


ЗАПЯЯЛА ДУДА
Запяяла дуда
над зеўрай шматпавярховікаў
і завыў на ўвесь дом шчанюк ірландскага сэтэра дзесь на 12-м
- ці-то трапіў у тон, ці-то зварухнулася памяць продкаў
запяяла дуда
і сняжынкі зарухаліся хутчэй
запяяла дуда
і падлетак вылез з вк –
ма, а чё, у наших соседей волынка?
запяяла дуда
і пяць дудароў увайшлі ў 2-мільённы мегаполіс
стаў граць першы –
і на ратушы прабіла трынаццаць
надзьмуў мех другі –
і разладзіліся планы інвестараў на забудову цэнтра
задудзеў трэці –
і хлапчук з вк узяўся гугліць Якуба Коласа
пачаў перабіраць пальцамі чацверты –
нарадзіўся паэт
зайграў пяты –
і айцішнік-дзяцюк з дудой замест цацкі
набытай на рыцарскім фэсце для выбрыкаў перад дзяўчатамі
штосьці уцяміў пра гук, тэмбр і інтанацыю
і ўжо болей ніколі замежным кліентам
на пытанне "where are you from?"
не адказваў няўцямна
АКСАНА СПРЫНЧАН

калі адной шчакою
дакранаешся голак ялінкі
а ля другой шчакі
галінкі веек
значыцца існуе
ігольчатая сымэтрыя
значыцца
Каляды сямейныя
калі чакае на падарунак
шкарпэтка сьвяточная
а шкарпэтка з маленькай ножкі
зь дзіркаю-зоркаю
ты бярэш голку
працягваеш лінію лёсу
цыруеш калядную зорку
і шапочаш у вялікае вуха
“кахаю”
і “люблю”
у вушка анёлка

КАЦЯ АЛІХВЕР

Каляда
Калядавала,
У небе
Зорачка спявала.
Каляда!
У небе
Зорачка спявала,
Людзям свята
Абвяшчала.
Каляда!
Каляда
Калядавала,
Калядоўшчыкаў
Гукала.
Каляда!
Дый пад хатаю
Стаяла,
Слова добрага
Чакала…
Каляда...
А ці хто ў нас
Калядуе?
А ці хто ў нас
Зорку чуе,
Каляда?
А як людзі
Святкавалі,
Усе зоркі
Паўпадалі...
Каляда...

АНТОН РУДАК 



ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
Над аэрапортам неба бліжэй, і зоркі міргаюць нізка –
адна выпадкова ў дзень нараджэння ў тваю зазірнула калыску,
і ты ўсміхнуўся цікаўнай той зорцы бяззубым скрыўленым ротам,
і раптам заснуў. І прыснілася сонца, і ўсё, што пабачыў потым.
Прыснілася неба і ў ім павуцінне, і белы след самалёта,
дробная і буйная радзіма, бульба, блёкат, балота,
Млечны Шлях і далёкае мора, і мора, якое блізка,
і ў рэшце прысніўся няісны горад, які называўся Мінскам.
Напрыканцы нехта паведаміў шэптам: “Усяго не ўпомніш, запісвай” –
і тут ты прачнуўся і вылупіў вочы... Неяк вось так, прыблізна.
Зноўку над полем лётным аблокі, непагадзь, вецер, завея.
Зорка на небе высокім-высокім ведае, свеціць, грэе.


Финалисты:

ИРИНА ЛЕШКЕВИЧ


ИГОРЬ КЛЕПИКОВ


ОЛЬГА ПАВЛЮКЕВИЧ


ОЛЬГА ЗЛОТНИКОВА


ДЕНИС КОНДРАТЬЕВ


ФУРСОВА НАТАЛЬЯ


ЮРТАЕВ ДМИТРИЙ


НАТАЛЬЯ БОНДАРЬ


АЛЕСЬ ЛИПАЙ


ТАЦЦЯНА НЯДБАЙ




АННА АВОТА


ГАЛИНА СИВЧЕНКО


ТАТЬЯНА БОРОДУЛЯ




     ПАВЕЛ КОЗИЧ, ВЛАДИСЛАВ ПАШКЕВИЧ, коллектив "ГОРОДСКОЙ ВАЛ"  тоже 

отвечали за музыкальные паузы.

 

ТАТЬЯНА БЕМБЕЛЬ, куратор галереи TUT.BY



   
  Ну и самые юные слушатели, которые держались все часы фестиваля, с 

удовольствием слушали стихи и песни:)))



Комментариев нет:

Отправить комментарий